Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна 8 чэрвеня затрыманы 22-гадовы нідзе не працуючы эксгібіцыяніст.

Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Злачынства было ўчынена 22 лютага гэтага года ў раёне прыпынку «Румлёўскі парк» у аўтобусе № 16, які рухаўся ў бок праспекта Клецкава. Там мужчына ўчыніў хуліганскія дзеянні, дэманструючы інтымныя часткі цела 12-гадовай школьніцы. 

Падазраваны раней не судзімы, на ўліку нідзе не стаяў. Дзяўчынка-пацярпелая яго апазнала. Хлопец ужо даў паказанні. 

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?