У сувязі з незаконнасцю размяшчэння двух нафтабаз каля вёскі Крачкі Васількоўскага раёна Кіеўскай вобласці ў непасрэднай блізкасці з ваеннай часткай распачатая крымінальная справа.
Пра гэта заявіў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Турчынаў адзначыў, што акрамя распачацця крымінальных спраў, звязаных з узнікненнем пажару і гібеллю людзей, таксама «распачатая крымінальная справа аб незаконнасці размяшчэння двух нафтабаз у непасрэднай блізкасці ад вайсковай часткі».
«Нафтабазы незаконна пабудавалі ў часы Януковіча, калі грошы вырашалі любыя пытанні», — сказаў ён, адзначыўшы, што па гэтай справе ўжо пачалася канфіскацыя дакументаў.
«Усе датычныя да стварэння гэтай небяспечнай сітуацыі — хто даваў дазвол на размяшчэнне баз, хто падпісваў дакументы — будуць сядзець на лаве падсудных», — падсумаваў сакратар РНБА.
Як вядома, пажар на нафтабазах ў Васількоўскім раёне спрабуюць патушыць ўжо амаль суткі.
У ДСНС таксама паведамілі, што па стане на 14:30 аўторка распаўсюджванне агню на лясныя масівы паблізу ачага пажару спынена.
На месцы дзяжураць 4 адзінкі тэхнікі ДСНС, што кантралююць сітуацыю. Плошча распаўсюджвання агню на лес была нязначнай (100-150 метраў).