Расея распачала будаўніцтва Паўночна-Эўрапейскага газаправоду, які стане найбуйнейшым у Эўропе. Газаправод працягласьцю 1 200 км пройдзе па дне Балтыйскага мора, і, адпаведна, абміне транзытныя краіны — Беларусь, Літву, Польшчу, Украіну. Дагэтуль праект выклікае крытыку, у тым ліку ў Нямеччыне. Пасьля таго як стала вядома, што экс-канцлер Шродэр, які прабіваў дамову пра гэты газаправод, зойме пасаду ў яго кіраўніцтве, розныя палітычныя сілы вінавацяць яго ў карупцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?