За маім дзяцінствам, што прыйшлося на савецкія часы, суботнікі былі неад’емнай часткаю таго ладу. Прызначаліся яны заўсёды на суботы перад Вялікднём, каб працоўны люд не пасьпеў заняцца падрыхтоўкаю да рэлігіных сьвятаў. Каб урбанізаванае насельніцтва БССР не магло з’ехаць у пердвялікодную суботу на вёску, дзе сьвтякаваньне гэдак не кантралявалася.

Неаплатная праца ў суботу ляснула было разам з савецкай імпэрыяй. Аднак за часамі Лукашэнкі, суботнікі аднавіліся. Сёлета аднак той перажытак бальшавізна ізноў прыгадаў мне дзяцінства. Веснавую прыборку ізноў прызначылі напярэдадні каталіцкага Вялікдня. Магчымаў гэтак склаліся абставіны – навдвор’е палепшала й сьнег сышоў якраз перад сьвятамі й суботнік трэба было праводзіць тэрмінова. Каб не зачапіць сьвята яшчэ і рэлігійнай большасьці. Аднак суботнік закрануў усё ж і праваслаўных – шмат хто традыцыйна зьбіраўся на могілкі, каб спарадкаваць там перад Вялікднём і Радуніцай клады сваіх продкаў. На многіх прадпрыемствах аднак людзей у мінулую суботу нікуды не адпускалі.

Праўду кажучы, некаторыя кіраўнікі заводаў наогул не праводзілі суботнікаў. Падкантрольную тэрыторыю працоўныя прыбралі ў працоўны час пятніцы. Галоўнае ж, дзеля чаго ладзяцца суботнікі, – грошы. Ня гэдак важна, ў які дзень тыдня ты працаваў – за быццам бы апрацаваную аднадзённы заробак кожнага прадпрыемства пералічваецца на патрэбны рахунак бюджэту.

Цягаючы сьмецьце, абкопваючы дрэвы, загружаючы мэталялом просты люд абмяркоўваў чуткі, што з’віліся напярэдадні. Быццам бы парлямэнт зьбіраецца надаць другому Вялікоднаму дню выходнасьць. Іншыя пярэчылі, таму, прыгадваючы, што той Сьвяточны панядзелак (на які зрэшты а не на Радаўніцу шмат дзе ў Захаодняй Беларусі адведвалі могілкі), адмяніў на пачатку свайго кіраваньня Лукашэнка. Быццам бы каб лепей жыцб, трэба болей працаваць.

Некалі працаваць болей і болей прымушалі Саветы, каб пабудаваць камунізм. Таму і з’явіліся напачатку гэткія рытулаьныя суботнія нашэньні бярвеньняў. Зрэшты праз некалькі год панаваньня бальшавізма, суботы зрабіліся звычайным працоўным днём.

Мы дасюль прымушаны трымацца большасьці савецкіх завядзёнак. Таму і выконваем працу за якую яшчэ і падаткі плоцім, ды якую ў іншых краінах з посьпехам выконваюць аналягі ЖКГ.

Руслан Равяка, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0