Выбары новага прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) папярэдне запланаваны на 16 снежня 2015 года. Канчаткова дата выбараў будзе названая ў ліпені. Вядома, што яны адбудуцца ў Цюрыху.

2 чэрвеня прэзідэнт ФІФА Зэп Блатэр абвясціў пра сваё рашэнне сысці ў адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу ў арганізацыі. Фармальна яму самому ніякіх абвінавачванняў пакуль не прад'яўлена, аднак расследаванне працягваецца. Блатэр не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на новых выбарах, але будзе выконваць абавязкі прэзідэнта федэрацыі да выбараў.

Раней стала вядома, што меркаваны удзельнік карупцыйных схем у ФІФА аргенціынец Алехандра Бурсака добраахвотна здаўся італьянскай паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?