Дэпутаты Эўрапарлямэнту плянуюць 18 лютага прыняць рашэньне адносна правядзеньня дэбатаў па Беларусі.
Абмеркаваньне беларускага пытаньня ініцыяванае сябрамі дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю на чале cа старшынём — польскім дэпутатам Яцэкам Пратасевічам.
Сярод меркаваных тэмаў — зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў для беларускіх грамадзянаў і будучыя парлямэнцкія выбары ў Беларусі.