Фота: minsknews.by

Фота: minsknews.by

Мінгарвыканкам разглядае ідэю надання цывілізаванай формы стыхійнаму гандлю: магчыма, будзе прынятае вырашэнне аб вяртанні міні-рынкаў, распавёў «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

На ідэю вяртання міні-рынкаў чыноўнікаў наштурхнулі паўтысячы пратаколаў за нелегальны гандаль у непрызначаных для гэтага месцаў, складзеных за першы квартал 2015 года.

Сярод парушальнікаў былі як «бабулі з пучкамі кропу ці пятрушкі», так і прадаўцы вялікіх аб'ёмаў садавіны і гародніны з латкоў і машын.

Мінгарвыканкам і шэраг мінскіх рынкаў ужо заключылі пагадненні аб бясплатных гандлёвых месцах для пенсіянераў і інвалідаў. Камароўскі рынак гатовы бясплатна размясціць 70-100 такіх прадаўцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?