10.06.2015 / 16:35

Будучыня беларускамоўнага класа ў Брэсце застаецца незразумелай 8

Адзіны ў горадзе беларускамоўны клас, які складаўся з пяці вучняў, могуць расфарміраваць.

Дзеці скончылі пачатковую школу, дзе ўсе прадметы вяла адна настаўніца, а з 5 класа пачынаюцца профільныя заняткі. І трэба знайсці школу, дзе ўсе настаўнікі гэтых прадметаў будуць на добрым узроўні валодаць мовай. А гэта праблема.

«Цяпер мы шукаем школу. Усё залежыць ад уладаў, як яны вырашаць, так і будзе, — кажа Уладзімір Вялічкін, чый сын вучыўся у тым самым класе. — Наша мэта — даць дзецям адукацыю на беларускай мове».

Усё залежыць цяпер ад уладаў горада і органаў адукацыі. Гаворка ідзе, што гэта можа быць школа №29. А можа быць, клас увогуле закрыецца. Апошняе грамадскасць і бацькі ўспрынялі б негатыўна.

УШ

0
belariy / Адказаць
10.06.2015 / 17:38
"Усё залежыць ад уладаў, як яны вырашаць, так і будзе," пакуль беларусы не зразумеюць, што ўсё залежыць ад іх, а не ад уладаў, да таго часу ў нас ня будзе ні беларускамоўных класаў, ні школ.
0
Няхлюй / Адказаць
10.06.2015 / 17:44
Беларускамоўныя проста ня хочуць нараджаць шмат дзяцей - вось і пад пагрозай.
0
Ales J / Адказаць
10.06.2015 / 19:02
трэба знайсці школу, дзе ўсе настаўнікі гэтых прадметаў будуць на добрым узроўні валодаць мовай. А гэта праблема. афігець *** піша Уладзімір Вялічкін, не Вялічка (кшталту Машэра - Машеров)- афігець ні ўстаць! **Усё залежыць цяпер ад уладаў Ад улад сёння, пры мізэрных зарплатах, анішто не залежыць. Як людзі пагодзяцца - так і дэ-юрэ правільна будзе. Рэальная праблема, што родная мова нафіг не натрэбня нікому. Ад сябе дабаўлю - амаль нікому.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру