Папулярнасць у Інтэрнэце набірае ролік-пераможца конкурсу сацыяльнай рэкламы «Рашэнне маладых» Уладзімірскай вобласці ў Расіі. Яго недарэчнасць стала прадметам шматлікіх жартаў і кпінаў у першую чаргу менавіта расійскіх карыстальнікаў.

У роліку паказваецца, як мама тэлефануе сыну, які кажа ёй, што робіць дома ўрокі. Але на самой справе ён сядзіць у пад’ездзе з сябрам-наркаманам, які прапануе ЎКАЛОЦЬ (!) яму спайс і расказвае пра сваю цяжкую долю. А дыялогі ў відэа такія, што пазайздросціў бы сам Гай Рычы.

«Спайсы» — гэта хімічныя курыльныя сумесі, якія ўкалоць сабе немагчыма ў прынцыпе. Хаця і зразумела, што дадзеныя сінтэтычныя наркотыкі вельмі небяспечныя для чалавека і робяць з чалавека інваліда, псіха або раба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?