Украінскія майстры перарабілі станок для савецкага буйнакалібернага кулямёта ДШК і ўсталявалі на яго аптычны прыцэл, каб атрымаць зброю, якая будзе зручнай для змагання са снайперамі праціўніка, паведамляе суполка facebook.com/armstactical.

yandex.ru

yandex.ru

ДШК — стары савецкі кулямёт калібру 12,7 мм, які важыць 33,5кг без станка. На стандартным станку ягоная вага перавышае 150 кг, што рэзка абмяжоўвае мабільнасць кулямётнага разліку.

Цяпер кулямёт можа страляць з сошак, і адзін стралок можа мяняць з ім пазіцыю, не падымаючыся з зямлі. Маса кулямёта з новым украінскім станком — 40,3 кг.

Пры гэтым значна больш лёгкі станок дазваляе весці трапную стральбу, пішуць выпрабавальнікі. Дзякуючы камбінацыі магутнага патрона і снайперскага прыцэлу, украінцы атрымалі даволі добрую прыладу для стральбы кароткімі чэргамі і адзіночнымі стрэламі па цэлях, якія знаходзяцца на вялікай адлегласці ці за невялікімі перашкодамі.

Пакуль лінія фронту на Данбасе больш-менш стабільная, і адбываюцца ў асноўным снайперскія і артылерыйскія дуэлі, мадэрнізаваны ДШК можа добра паслужыць украінскім жаўнерам, якія яшчэ не маюць дадатковай колькасці спецыялізаваных буйнакаліберных снайперскіх вінтовак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?