У Сербіі рыхтуюцца да адкрыцця манумента Гаўрылу Прынцыпу, баснійскаму сербу, які ў 1914 забіў спадчынніка Аўстра-Венгерскай імперыі эрцгерцага Франца Фердынанда, што пацягнула за сабой Першую сусветную вайну.

Як паведаміў прадстаўнік уладаў, помнік будзе адкрыты 28 чэрвеня ў Бялградзе ў 101-ю гадавіну забойства. Паводле яго слоў, манумент «ушануе чалавека, чые дзеянні зрабілі яго часткай гісторыі Сербіі, чалавека, які ахвяраваў усім дзеля свабоды».

Манумент быў падораны Сербіі Рэспублікай Сербскай — дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, таксама які ўстанавіў помнік Прынцыпу ў Сараеве ў 2014 годзе. Прынцып — неадназначная фігура ў гісторыі Балкан. Адны лічаць яго змагаром за незалежнасць славян, іншыя — тэрарыстам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?