Сіманаўскі суд Масквы аштрафаваў рэдакцыю часопіса Maxim на 25 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 7 млн беларускіх) за нецэнзурную лексіку.
Раней, 8 чэрвеня Раскамнагляд вынес другое за год папярэджанне рэдакцыі часопіса Maxim за прысутнасць у тэксце нецэнзурнай.
Недрукаваныя словы былі знойдзены ў інтэрв'ю з былым салістам беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі», цяпер вакалістам Brutto Сяргеем Міхалком пад загалоўкам «Не, я ў Расію не паеду».
Прычым журналіст выдання ў матных словах праставіў зорачкі, а ў дужках пазначыў значэнне словаў.
0
0
0
0
0
0