Колькасць расейцаў, даходы якіх не дацягваюць да пражытковага мінімуму, у першым квартале бягучага года аказалася на 3 мільёны вышэй, чым па выніках аналагічнага перыяду мінулага года.

Як вынікае з паведамлення на сайце Расстата, на дадзены момант за мяжой беднасці жывуць 23 мільёны расейцаў, што складае каля 16% насельніцтва краіны.

Раней стала вядома, што па выніках першага квартала бягучага года велічыня пражытачнага мінімуму падвысілася амаль на паўтары тысячы рублёў (каля 25 долараў).

Для працаздольнага насельніцтва велічыня пражытачнага мінімуму складае 10404 рублі, для пенсіянераў — 7916 рублёў, а для дзяцей — 9489 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?