Беларускія баскетбалісткі выйгралі першы матч чэмпіянату Еўропы-2015 у зборнай Італіі — 85:76 АТ (14:14, 19:18, 20:16, 20:25, 12:3).

Чэмпіянат Еўропы праходзіць у Венгрыі і Румыніі, беларуская група гуляе ў Румыніі.

Сёння — матч з Польшчай, 13 чэрвеня — з Турцыяй, 15-га — з Грэцыяй. У наступны этап выходзяць тры каманды.

Падчас турніру разыгрываюцца пуцёўкі ў кваліфікацыю Алімпіяды ў Рыа. Для гэтага на турніры трэба заняць месца не ніжэй за 5-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0