Лёс мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2016 вырашыцца ў заключным туры.

11 чэрвеня ў перадапошнім матчы каманда Юрыя Шаўцова згуляла на выездзе ўнічыю 22:22 (12:14) з Босніяй.

Становішча каманд пасля пяці тураў: Данія - 10 ачкоў (розніца мячоў 155—119), Боснія і Герцагавіна — 4 (111—114), Беларусь - 4 (127-143), Літва - 2 (116-133).

14 чэрвеня Беларусь прыме Літву (Палац спорту, 16:00), а баснійцы сустрэнуцца на выездзе з Даніяй. Для выхаду ў фінальную частку турніру беларускай зборнай неабходна набраць на адно ачко больш балканцаў. Перамагчы Літву і чакаць, што Боснія не пераможа Данію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?