Начальнік мінскай міліцыі генерал-маёр Аляксандр Барсукоў асабіста прадухіліў выкраданне барсеткі з грашамі, банкаўскімі карткамі, асабістымі дакументамі ў забыўчывага мінчаніна. Гісторыя аб гэтым размешчана сёння на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

guvd.gov.by

Барсетку мужчына забыўся ў гандлёвай цялежцы каля гіпермаркета, калі перагружаў пакупкі ў машыну.

Праз некаторы час пасля яго ад'езду на адно з суседніх месцаў прыпаркаваўся Барсукоў. Ён чакаў у машыне сваіх пасажыраў, не звяртаючы асаблівай увагі на пакінутыя побач цялежкі.

Затое на іх звярнуў увагу нейкі чалавек, які праходзіў міма. Мужчына схапіў барсетку, схаваў яе за пазуху і кінуўся ўцякаць, чым выклікаў падазрэнне.

Затрымаць выкрадальніка Барсукову ўдалося за межамі стаянкі.

На пытанне пра барсетку і яе змесціва зразумелага адказу начальнік ГУУС не атрымаў. Ён звязаўся з дзяжурнай часцю, каб на месца прыслалі найбліжэйшы міліцэйскі нарад.

Пра забытую ж у магазіннай цялежцы барсетку яе ўладальнік даведаўся толькі ад аператыўнага дзяжурнага Фрунзенскага РУУС, які пазваніў яму і расказаў, што вяртанню страты пасадзейнічаў менавіта начальнік мінскай міліцыі. Выказаць удзячнасць Барсукову мінчанін прыходзіў у ГУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0