З-за кароткага замыкання ў кантактнай сетцы перапынены рух тралейбусаў па сталічнай вуліцы Куйбышава ў бок цэнтра. 

НЗ адбылося 12 чэрвеня каля 11.00 насупраць дома № 27. У месцы замыкання сеткі абарваныя правады, ідзе дым. Ніхто не пацярпеў. Аварыйную брыгаду выклікала ахова размешчанага побач пасольства Венесуэлы, але на гэты час яна да месца здарэння пакуль не прыбыла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?