Пракуратура Заводскага раёна Мінска санкцыянавала ўзяцце пад варту двух урачоў 17-й гарадской клінічнай паліклінікі.

Як паведаміла намеснік пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч, ім выстаўлена абвінавачванне ў атрыманні хабару за выдачу пацыенту заведама несапраўднага лістка непрацаздольнасці.

Абвінавачваныя — траўматолаг і загадчык аддзялення прамянёвай дыягностыкі.

Сума хабару — 1 млн. рублёў.

Былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі пры атрыманні грашовага ўзнагароджання 8 чэрвеня.

Справа расследуецца на падставе ч. 2 арт. 430 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?