12.06.2015 / 12:40

У Берасці перакуліўся каток. Кіроўца спачатку зманіў, што было слізка ФОТА 4

Як растлумачылі парталу «Віртуальны Брэст» у прэс-службе Брэсцкай абласной ДАІ, спачатку кіроўца катка заявіў, што ён рухаўся па вуліцы Гродзенскай да вуліцы Янкі Купалы па коле, пры гэтым ён не абраў бяспечную хуткасць і дапусціў перакульванне, бо было слізка.

Але, як аказалася пазней, гэта было не так. Каток зваліўся з прычэпа цягача.

Кіроўца не пацярпеў, яго фізічны стан зараз правяраецца, будзе вызначаны і кіроўца цягача.

Чаму кіроўца катка спачатку зманіў, не паведамляецца.

0
Лепшы / Адказаць
12.06.2015 / 13:16
Лень было зафиксировать на прицепе, был уверен, что каток никуда не денется, а тут неожиданно залет. Ясное дело не признался сразу - чувствует пятой точкой, что придется заниматься аэробикой на ковре начальника.
0
Ranger / Адказаць
12.06.2015 / 13:33
Праўду цяпер ня высьветліш. Як у анекдоце. Мэр горада на службовым месэдэсе з разгону ўразаецца ў каток. Выскоквае з машыны і адразу вызывае начальніка ДАІ. Той хутка пад'яжджае, адводзіць кіроўцу катка ўбок і такім салодкім голасам зьвяртаецца да яго: - Ну расказвай, як абганяў, як падразаў?
0
belariy / Адказаць
12.06.2015 / 14:12
гэта ж як трэба было пасьлізнуцца ? ))))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру