11 чэрвеня на аўтастаянцы каля цэнтральнага рынку ў горадзе Карасьцені Жытомірскай вобласьці адбыўся інцыдэнт з удзелам беларусаў.

Як піша суполка ў Фэйсбуку «Наш Коростень», госьці зь Беларусі пакінулі там машыны, упрыгожаныя «геогіеўскімі стужкамі».

«Гэта тыя стужкі, якімі сэпаратысты на Данбасе ўпрыгожваюць сваю тэхніку, ідэнтыфікуюць сваіх байцоў і ўпрыгожваюць псэўда-сьцягі. Таму нядзіўна, што яны адразу былі заўважаныя актывістамі горада, якія адразу выклікалі міліцыю і СБУ. А каб беларусы не змаглі на сваіх машынах уцячы, актывісты перакрылі сваімі аўтамабілямі ім выезд.

Міліцыя прыехала досыць апэратыўна, аформілі пратакол і правялі з гасьцямі Ўкраіны тлумачальную працу. Беларусы, якіх заўсёды мы прымалі гасцінна, зрэзалі стужкі дрыготкімі рукамі, і паабяцалі, што больш так ня будуць», — піша мясцовы рэсурс і нагадвае:

«Нагадваем, што ў Данецку сэпаратызм менавіта так і пачынаўся: спачатку былі георгіеўскія стужачкі, усюды чаплялі сьцягі РФ, хадзілі з рознымі таблічкамі («Пуцін выратуй!», «Увядзі войскі» і г.д. і да т.п.) — і ўсё, цяпер там вайна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?