У пятніцу па абвінавачваньні ў пэдафіліі быў затрыманы жыхар Магілёва, супраць якога распачатая крымінальная справа. Адразу зь некалькіх неафіцыйных крыніц стала вядома, што затрыманы быў апэратарам тэлеканалу АНТ.

Магілёўскія СМІ амаль не паведамляюць падрабязнасьцяў справы. У сёньняшнім нумары газэты «Днепровская неделя» надрукаваны невялікі артыкул пра ўзбуджэньне супраць 36-гадовага жыхара гораду крымінальнай справы па артыкуле 173 частка 1 «Уцягваньне непаўналетніх ў антыграмадзкія паводзіны». Газэта піша, што ў кватэры падазраванага былі канфіскаваныя кампутэрная тэхніка, відэа- і фотаматэрыялы, якія ён вырабляў сам, выкарыстоўваючы ў якасьці мадэляў непаўналетніх хлапчукоў. Зараз спэцыялісты высьвятляюць, калі і якім чынам вырабляліся «карцінкі», а таксама ўдакладняюць кола ўдзельнікаў здымак. Іншых падрабязнасьцяў газэта не падае.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі падазраваны працаваў апэратарам тэлеканалу АНТ. А ў якасьці мадэляў ён выкарыстоўваў выхаванцаў Магілёўскай кадэцкай школы-інтэрнату.

Магілёўская абласная кадэцкая школа была ўтворана ў 2002 годзе для дзяцей-сірот. У ёй навучаецца каля 120 выхаванцаў - хлапчукі ад 5 да 11 клясы. Акрамя агульнаадукацыйнай праграмы, дзеці вывучаюць шэраг вайсковых дысцыплін, дадатковая ўвага надаецца фізычнаму выхаваньню.

zubr-mogilev.org

Адрас навіны і фатаздымкі Кадэцкай школы

Абмеркаваньне ў ЖЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0