12.06.2015 / 16:56

У Беларусі стартавала адукацыйная кампанія «Чатыры правілы паспяховых бацькоў» 1

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства адукацыі распачалі адукацыйную кампанію «Чатыры правілы паспяховых бацькоў».

Як адзначыў на прэзентацыі кампаніі 12 чэрвеня прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, бацькоўскі ўдзел з'яўляецца адным з ключавых звёнаў выхавання дзяцей. «Сістэма адукацыі займаецца дзецьмі ў школе, але іх асноўнае развіццё адбываецца дома ў акружэнні бацькоў, бабуляў, дзядуляў, старэйшых братоў і сясцёр. Тое, як яны абыходзяцца з маленькімі дзецьмі, адыгрывае вялікую ролю ў развіцці мозгу, кагнітыўных і камунікацыйных функцый», — сказаў ён.

У межах кампаніі бацькам прапануецца кожны дзень гуляць, размаўляць, чытаць з дзіцем, абдымаць яго. Для прасоўвання гэтых прынцыпаў выпушчаныя чатыры брашуры з інструментамі іх рэалізацыі, яны будуць распаўсюджвацца ў дзіцячых садках, пачатковых школах і іншых месцах, якія наведваюць бацькі. Інфармацыя пра гэтыя інструменты даступная таксама на сайце ЮНІСЕФ. 

Выпушчаныя два відэаролікі аб карысці абдымкаў і сумеснай гульні бацькоў з дзецьмі, у здымках якіх удзельнічалі сям'я тэнісіста Максіма Мірнага і сям'я акцёраў Паўла і Ганны Харланчук-Южаковых.

На думку Сарвара, прапанаваныя чатыры правілы павінны выконваць як маці, так і бацькі. «Я думаю, што мы ўсе гэта робім. А чаму мы тады распрацоўваем камунікатыўны інструмент? Таму што ёсць праблемы. Жыццё становіцца вельмі занятым, мы не заўсёды надаем дастаткова ўвагі, часу дзецям, асабліва бацькі. Мы лічым, што дзеці ў раннім узросце — гэта клопат мамы, але гэта не так. Бацькі адыгрываюць велізарную ролю», — дадаў ён.

0
Крынічка / Адказаць
12.06.2015 / 21:26
Гэтае вельмі добра!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру