12.06.2015 / 17:03

«Белтэлекам» запускае новы сэрвіс «Віртуальны нумар» 1

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэлекам» запускае новы сэрвіс «Віртуальны нумар», паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

«Новая паслуга ўяўляе сабой рэальны гарадскі нумар тэлефона, які не прывязаны да фізічнага месцазнаходжання і не патрабуе набыцця і ўстаноўкі дадатковага абсталявання, няма неабходнасці пракладваць тэлефонныя лініі. Віртуальны нумар — гэта паслуга, якая дае магчымасць з выдзеленага для абанента нумара пераадрасоўваць усе званкі, што паступаюць на яго, на іншы, загадзя зададзены тэлефонны нумар, у тым ліку мабільны і Максіфон», — растлумачылі ў прэс-службе.

У кампаніі адзначылі, што самастойная змена нумара пры неабходнасці магчыма праз кабінет карыстальніка, на які будуць пераадрасоўваць званкі, або ў сэрвісным цэнтры РУП «Белтэлекам». «Дадатковай перавагай сэрвісу з'яўляецца той факт, што пры змене адраса офіса выдадзены віртуальны нумар застанецца нязменным, і арганізацыя не страчвае сваіх кліентаў, ім не трэба будзе дадаткова паведамляць аб змяненнях, паколькі нумар будзе ранейшым», — падкрэслілі ў «Белтэлекам».

Скарыстацца паслугай могуць фізічныя і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Беларусі.

«Паслуга «Віртуальны нумар» зручная для прадпрыемстваў і арганізацый, менеджары якіх працуюць у розных памяшканнях, або тым кампаніям, якім неабходна даць рэкламную або інфармацыйную аб'яву, не паведамляючы рэальныя нумары тэлефонаў. Такім чынам, заказваючы гэту паслугу, кампанія атрымлівае магчымасць прымаць званкі па рэкламных або інфармацыйных аб'явах на рэальныя нумары. Пры гэтым пасля заканчэння тэрміну дзеяння аб'явы або рэкламы кампанія можа адмовіцца ад «Віртуальнага нумара», і на рэальныя нумары кампаніі званкі па тэмах, пазначаных у рэкламе, больш паступаць не будуць», — расказалі ў прэс-службе.

Паслуга «Віртуальны нумар» прадастаўляецца абаненту кругласутачна. Тэхнічная падтрымка па паслузе ажыццяўляецца па тэлефоне 123 таксама 24 гадзіны ў суткі.

0
Руслан ЗГОЛИЧ самый сильный и титулованный киношинк к / Адказаць
12.06.2015 / 19:20
Обязательно заведу такой...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру