Справа па арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведома непраўдзівае паведамленне аб небяспецы) была распачатая 10 чэрвеня ў дачыненні да 47-гадовага начальніка падраздзялення авіяцыйнай бяспекі Гомельскага філіяла «Белаэранавігацыі». 

Як паведаміў гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч, у ноч на 10 чэрвеня начальнік падраздзялення, знаходзячыся на працоўным месцы, раздрукаваў старонкі з тэкстам «Вы замініраваныя. Прывітанне ад спецназа» і расклаў у розных месцах аэрапорта. Ахова хутка зрэагавала на знойдзенае паведамленне аб небяспецы, на тэрыторыю аэрапорта прыбылі прадстаўнікі ўсіх службаў. Быў перакрыты доступ да аэрапорта, узяты ў ачапленне прыбыўшы ў гэты час самалёт, група размініравання праверыла тэрыторыю, але выбуховых прылад не знайшла.

Раніцай начальнік падраздзялення прызнаўся ў зробленым і растлумачыў, што такім чынам хацеў праверыць пільнасць аховы аэрапорта. 

Аднак супрацоўнікі аховы не знаходзяцца ў яго падпарадкаванні, і ён не меў паўнамоцтваў праводзіць падобныя праверкі, не паведаміў адпаведным службам. Падазроны адхілены ад пасады.

Расследаванне вядзе Следчы камітэт, санкцыя артыкула КК прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?