Летась у Ждановічах пад Мінскам быў урачыста, з удзелам міністра культуры, адчынены Музей-дача Васіля Быкава — да 90-годдзя народнага пісьменніка.

Былі пафасныя словы пра тое, як Мінкультуры клапоціцца пра ўшанаванне памяці вялікага творцы, не шкадуе на гэта сродкаў. І гэта пры тым, што дзяржава ў будаўніцтва музея не ўклала ні капейкі — дачу падаравала ёй ўдава пісьменніка Ірына Міхайлаўна Быкава.

На жаль, новаствораны музэй працаваў усяго некалькі месяцаў. Сённяшнія наведнікі могуць пабачыць толькі вялікі замок на ўваходнай браме.

«Для мяне зразумела, як двойчы два: асоба Быкава, як нішто іншае і ніхто іншы, можа аб’яднаць усіх беларусаў. Нават мова нас усіх ня можа аб’яднаць, нават рэлігія, а Быкаў – можа. У звязку з тымі падзеямі, якія адбываюцца сёння ва Украіне, беларуская дзяржава павінна думаць найперш пра нацыянальную кансалідацыю. А тут проста сабатаж нейкі. Такія адносіны да імя Быкава, ды яшчэ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мне абсалютна незразумелыя. Той «капітальны рамонт», пра які гаворыць адміністрацыя, можа было б зрабіць за пару тыдняў, не зачыняючы музей», — распавёў былы загадчык музея Алесь Гібкоўскі і растлумачыў, што будынак мае патрэбу ў ахоўнай і пажарнай сігналізацыі.

Гэты музей дзейнічаў 4 месяцы мінулага года як сезонны: на зіму яго зачынілі. Але з вясны закрылі ўжо на капітальны рамонт. Загадчыка на працы не аднавілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?