За мінулыя суткі на Данбасе загінулі шасцёра ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ чатырнаццаць атрымалі раненні. Пра гэта ў суботу, 13 чэрвеня, на брыфінгу заявіў спікер Антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, перадаюць украінскія СМІ.

Украінскія сілы панеслі страты на Данецкім і Луганскім кірунках. На Марыупальскім кірунку страт не было.

Гэта найбольшыя страты ўкраінскай арміі ад моманту атакі баевікоў на Мар'інку ў пачатку чэрвеня. І адны з найбольшых ад часу заключэння перамір'я ў Мінску, што ўступіла ў дзеянне з 15 лютага.

У выніку моцнага мінамётнага абстрэлу ўчора баевікі таксама перабілі газаправод Краматорск— Марыупаль, пакінуўшы без газу ўкраінскія гарады на ўзбярэжжы Азоўскага мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?