13.06.2015 / 20:09

Знаёмімся з беларускай модай: «КУТ», «МАХІН» 10

Мінскі літаратар Арнэст Махін усё часцей асацыюецца з цікавым густам і вопраткай, якую сам стварае. Літаратар-дызайнер скончыў ЕГУ па спецыяльнасці «журналістыка» і цяпер вучыцца ў Беларускім Калегіуме на спецыяльнасць «філасофія/літаратура». Адна са стваральніц брэнда «ZIBRA» Аляксандра Жук лічыць, што байкі вытворчасці Арнэста могуць стаць культавымі сярод моладзі.

Арнэст Махін

Вета Берман: Арнэст, ты вядомы (у вузкіх колах) як пісьменнік, але таксама як дызайнер — гэтыя сферы вельмі творчыя, але якая дамінуе?

Арнэст Махін: Адкажу так: я б хацеў стаць вядомым і прафесійным дызайнерам вопраткі, каб была магчымасць займацца літаратурай.

ВБ: Брэнд «КУТ» пачынае быць вядомы, прынамсі ў Мінску, дзякуючы байкам, але увогуле — ці шмат ахвочых набываць брэндавыя рэчы? Хто яны — модныя беларусы?

АМ: Калі б было шмат, то я бы зараз калясіў на якім-нібудзь клёвым матацыкле па Грузіі (усьміхаецца).

Што наконт модных беларусаў, то іх не існуе. Для меня ёсць людзі, якія апранаюцца так, як мне падабаецца, ёсць тыя, хто сочыць за модай і разбіраецца ў ёй. І такія нібыта модныя людзі ёсць па ўсім свеце. А таму ёсць і тут, у Мінску.

Байкі брэнда «КУТ»

ВБ: Ці ў твайго брэнда ёсць нейкая філасофія?

АМ: Калі казаць пра «КУТ», то, напрыклад, я супраць выкарыстоўвання англійскіх слоў і лацінскіх літар. Яны мне набілі аскоміну ўжо даўным-даўно. І таму я вельмі люблю нашы музычныя гурты. Таксама я ніколі не збіраюся выкарыстоўваць скуру. «КУТ» — ён такі вельмі спакойны, апалітычны. Я хачу, каб ён быў як лес, які ніяк не звязаны з тым, што ў горадзе, што ў краіне і гэтак далей. Але ў мяне ні разу яшчэ не атрымалася каб было так, як я хачу. Адна справа — ўяўляць, іншая — рэалізоўваць. Таму вельмі страшна згубіць амбіцыі.

ВБ: Чым ты натхняешся для стварэння калекцыі?

АМ: Я гляджу навокал.

ВБ: А дзе ўвогуле можна паглядзець, набыць тваю вопратку? Ты робіш паказы?

АМ: Усё можна пабачыць у інтэрнэце ў адмысловых пабліках. Нешта я заношу ў краму «Ў». Часам удзельнічаю ў маркетах ці нечым накшталт гэтага. Не магу сказаць дакладна пра модныя маркеты, бо вельмі не люблю прадаваць. Гэта не маё. Я б бясплатна аддаваў. Не люблю грошы. Таму, напэўна, ў мяне ніколі іх няма.

А наконт паказаў, то хацелася б. Але не ўпэўнены, што паспеў бы са сваёй калекцыяй «Новая Рамантыка» прайсці ўсе этапы адбору, каб паказаць яе на восеньскім тыдні моды (BFW).

ВБ: А як ты навучыўся праектаваць вопратку, табе нехта дапамагае?

АМ: Мне дапамагае мая мама. Яна ўсё жыццё нешта шыла.

Вопратка брэнда «МАХІН»

ВБ: Я заўважыла, што ты стварыў асобны брэнд «МАХІН», чым ён адрозніваецца ад брэнда «КУТ»?

АМ: «МАХІН» — гэта рэчы, якія я вельмі хацеў бы зрабіць для сябе. Альбо для якіх-небудзь клёвых людзей, якія не пашкадуюць грошай. Што наконт філасофіі, то тут няма лесу, тут зусім іншае. Я планую паціху рухацца ў бок панкаўскага стылю з мэтай прабуджэння ад медыйнага гіпнозу праз заахвочвання да дзеяння. Ну, я маю на ўвазе ўсялякія лозунгі і выразную пазіцыю. Але галоўнае адрозненне ў тым, што гэта хэндмэйд і я раблю ўсё толькі ў адзінкавым экземпляры.

Вопратка брэнда «МАХІН»

ВБ: Распавядзі пра свой густ — якія сучасныя тэндэнцыі ў модзе табе падабаюцца? Ты ўвогуле сочыш за модай?

АМ: Мне вельмі падабаецца тое, што робіць Юля Юфімчук. Але ведаеш, вось на прыкладзе літаратуры: калі пачынаеш чытаць кнігі, то з'яўляюцца нейкія любімыя аўтары. Ну, ў мяне так было. Спачатку Рэмарк, потым Букоўскі і гэтак далей. І калі ты чытаеш шмат, то потым становіцца вельмі складана распавесці пра свой густ, бо ён разнастайны. Бо па-рознаму бывае. Зранку хочацца апрануць красоўкі, а ўвечары — туфлі.

ВБ: Колькі гадоў існуюць твае брэнды? Што адчуваеш на беларускім рынку?

АМ: «КУТ» дзесьці паўтара гады, а «МАХІН» дзесьці чатыры месяцы. Адчуванні такія, што я няўдачнік.

Фатаздымкі публікуюцца з дазволу Арнэста Махіна.

Вета Берман

0
Satan / Адказаць
13.06.2015 / 21:31
Как-то не оч, судя по фоткам. Похожие куртофаны болоневые помнится шили в 90х на кобринской швейке. Не, схожу я лучше в Колинс, пожалуй. Хотя бы.
0
Satan / Адказаць
13.06.2015 / 21:34
Ремарк, Буковски... Ну паняяяятна. Депресняк, алкоголизм.
0
Минчанин / Адказаць
13.06.2015 / 21:43
Займацца сваёй справай - гэта добра!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру