На I Еўрапейскіх гульнях у Баку завяршыўся дзень, калі былі разыграныя першыя 13 камплектаў узнагарод. Найбольш паспяховым ён стаў для прадстаўнікоў Швейцарыі і Азербайджана.

У Беларусі адно срэбра і адна бронза, якія прынеслі барцы грэка-рымскага стылю. Саслан Даураў стаў другім у вагавай катэгорыі да 59 кг, а на рахунку Віктара Сасуноўскага бронза ў вазе да 80 кг.

Саслан Даураў заваяваў першы медаль для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях у Баку. На фота: Саслан Даураў і прадстаўнік Расіі Сцяпан Мар'янян.

Саслан Даураў заваяваў першы медаль для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях у Баку. На фота: Саслан Даураў і прадстаўнік Расіі Сцяпан Мар'янян.

Былі разыграныя камплекты ўзнагарод у наступных відах:

  • Грэка-рымская барацьба — вагавыя катэгорыі да 59 кг, да 71 кг, да 80 кг, да 98 кг;
  • Маўнцінбайк. Крос-кантры (мужчыны);
  • Маўнцінбайк. Крос-кантры (жанчыны);
  • Трыятлон (жанчыны);
  • Каратэ. Кумітэ (мужчыны);
  • Каратэ. Кумітэ (жанчыны).
  • Медальны залік першых Еўрапейскіх гульняў у Баку
МКраіна/КамандаЗСБУсяго
1 Швейцарыя 3 2 1 6
2 Азербайджан 3 1 3 7
3 Расія 3 0 0 3
4 Францыя 2 1 3 6
5 Турцыя 2 1 2 5
6 Італія 0 2 0 2
7 Харватыя 0 1 2 3
8 Беларусь 0 1 1 2
9 Венгрыя 0 1 0 1
9 Нідэрланды 0 1 0 1
9 Аўстрыя 0 1 0 1
9 Украіна 0 1 0 1
13 Македонія 0 0 1 1
13 Польшча 0 0 1 1
13 Германія 0 0 1 1
13 Швецыя 0 0 1 1
13 Балгарыя 0 0 1 1
Усе медалі 13 13 17 43
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?