Па факце крушэння самалёта ў Брэсцкім раёне распачата крымінальная справа па ч.3 арт.314 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе сайт Следчага камітэта.

Устаноўлена, што 14 чэрвеня каля 12 гадзіны, паблізу вёскі Хабы Брэсцкага раёна пры выкананні планавага палёту адбылося падзенне паветранага судна ІЛ-103, які належыць РУП «Беллесавія».

У выніку падзення загінулі камандзір судна і лётчык-назіральнік. Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння створана следчая група з ліку найбольш дасведчаных супрацоўнікаў Галоўнага следчага ўпраўлення.

Цяпер з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі Следчага камітэта праводзіцца агляд самалёта Іл-103. Працу следчай групы на месцы крушэння каардынуе намеснік старшыні СК Сяргей Буйноўскі, паведамляе прэс-служба ведмаства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?