У самым вялікім «Еўраопце» ў Мінску на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай пасля дажджу цячэ дах.
Супрацоўнікі вырашылі накрыць прадукцыю плёнкай, але ўсё пачало сцякаць на падлогу.
Што цікава, гандлёвы цэнтр яшчэ даволі новы. Яго адкрылі 25 лістапада 2014 года.
У «Еўраопце» патлумачылі, што пры забудове цэнтра не былі ўсталяваныя кандыцыянеры. Пачалі ўсталёўваць іх толькі некалькі дзён таму, аднак у сувязі з выходнымі працэс прыпыніўся, і цяпер у дзіркі ў столі зацякае дождж. Праблему абяцалі вырашыць у панядзелак.
0
0
0
0
0
0