ria.ru

ria.ru

У матчы адборачнага турніру да Еўра-2016 зборная Расіі на сваім полі прайграла Аўстрыі з лікам 0:1.

Адзіны гол у сустрэчы забіў гулец аўстралійскага «Сіднэя» Марк Янка (33-я хвіліна), у яго, дарэчы, русінскія карані.

У расіян, якіх трэніруе Фабіё Капэла, трэцяе месца: дзве перамогі (Чарнагорыя (тэхнічная перамога 3:0) і Ліхтэнштэйн), дзве нічыі (Швецыя і на сваім полі з Малдовай) і цяпер дзве паразы ад Аўстрыі.

Як рэзюмуе ў сваім анлайне расійская Tribuna.com «На жаль, перамога Аўстрыі атрымалася заслужанай. Усё выглядала так, як калі б мы сёння гулялі з Германіяй ці Францыяй — а не супернікам, які ў апошні раз гуляў на чэмпіянаце свету … паспрабуйце самі згадаць калі».

Сёння ў гэтай групе Швецыя гуляе з Чарнагорыяй.

Становішча: Аўстрыя — 16 (6), Швецыя — 9 (5), Расія — 8 (6), Чарнагорыя — 5 (5), Ліхтэнштэйн — 5 (6), Малдова — 2 (6).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0