15.06.2015 / 10:57

Полк «Азоў» можа стаць брыгадай колькасцю ў 2 500 чалавек 11

Полк Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў» можа ў хуткім часе быць пераўтвораны ў брыгаду спецыяльнага прызначэння, сказаў жыхарам Марыупаля камандзір «Азова» Андрэй Білецкі, сведчыць відэа, размешчанае ў інтэрнэце.

«Калі ўсё атрымаецца, у бліжэйшы час полк «Азоў» мусіць быць пераўтвораны ў асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння. І тады ў нас будзе магчымасць павялічыцца да 2,5 тысячы жаўнераў. Паверце, яны ў нас ёсць. Велізарная колькасць украінскай моладзі хоча, рвецца ў Азоў, але мы маем закрытыя штаты, таму мы не можам набіраць больш людзей», — сказаў Білецкі падчас святкавання гадавіны вызвалення Марыупаля ад расійскіх баевікоў.

У «Азове» беларусы нясуць ці не найважнейшыя абавязкі — працуюць інструктарамі, рыхтуюць жаўнераў.

У мінулым годзе «Азоў», вядомы ў прыватнасці тым, што сабраў многіх футбольных фанатаў і прыхільнікаў крайне правых ідэй, быў пашыраны з батальёна да памераў палка. Але гэтыя асаблівасці прывялі да таго, што амерыканскі Кангрэс адмовіў «Азову» у ўдзеле ў амерыканскай праграме падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў, бо палічыў яго «неанацыскім».

Аляксандр Гелагаеў

0
Lilia / Адказаць
15.06.2015 / 12:20
Дзеля справядлівасці варта было б напісаць пра заяву нардэпа Масейчука. Яна пра тое, што правялі расследаванне і высветлілі: грошы на дыскрэдытацыю Азова і Украіны ў ЗША не шкадуе Сяргей Лёвачкін, дэпутат, былы рэгіянал. Ён фінансуе піяршчыка, які працуе з тым сенатарам, які ўносіў праўкі.
0
sodeberg / Адказаць
15.06.2015 / 12:28
Азов-сила!
0
фошызд / Адказаць
15.06.2015 / 14:49
Опа, зараз бамбане у ліберастаў!!! Адчуваю, гэты батальен яшчэ пакажа усім ворагам белага свету, што такое арыйскі дух!!!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру