У Навагрудскім раёне тры дні шукалі дзевяцікласніка, які пайшоў адпачываць на возера і прапаў.

Пра гэта паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на вадзе».

Вучань 9-га класа СШ №5 Навагрудка са знаёмым адправіўся адпачываць на возера паблізу вёскі Папковічы 12 чэрвеня. Пасля гэтага юнака ніхто не бачыў, у раёне вадаёма знойдзены яго асабістыя рэчы.

Пазней цела было знойдзена ў возеры, хлопчык патануў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?