У Данецку перад так званым «домам урада» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», дзе сёння праходзіў стыхійны мітынг, засталося каля 30 пратэстоўцаў, паведамляе сайт «62».

«Сёння, 15 чэрвеня, у Данецку прайшла акцыя пратэсту жыхароў пасёлка Кастрычніцкі, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да раёна аэрапорта, зоны баявых дзеянняў. Стыхійнасць пацвярджала адсутнасць выразных патрабаванняў пратэстоўцаў. Частка мітынгоўцаў выступала супраць вайны і патрабавала спыніць абстрэлы пазіцый Узброеных сіл Украіны. Яшчэ частка патрабавала неадкладнага наступу на УСУ, а трэцяя частка выкрыквала лозунгі: «Сыдзіце ўсе!», — адзначае выданне.

Да пратэстоўцаў на мыліцах выйшаў кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка, які паабяцаў жыхарам абстрэльваных раёнаў і разбураных дамоў жыллё ў бяспечных месцах.

«Пасля чаго Захарчанка з картэжам з'ехаў, спаслаўшыся на дрэннае самаадчуванне. Большасць пратэстоўцаў таксама разышліся. Засталіся каля 30 чалавек, якія працягваюць спрачацца з людзьмі ў камуфляжы. У адказ апошнія пагражаюць прымяніць да іх рэпрэсіі», - піша 62.ua.

Чытайце: У Данецку сабраўся стыхійны антываенны мітынг, людзі патрабавалі ад баевікоў спыніць абстрэлы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?