Супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама на тэрыторыі закінутага хутара недалёка ад вёскі Клапачы ў Маладзечанскім раёне выяўлена найбуйнейшая за апошні час падпольная вытворчасць самагону. 

Як паведамляе УУС, самагонная лінія была ўстаноўленая некалькі тыдняў таму ў хляве плошчай больш 300 квадратных метраў, які збудаваны на тэрыторыі закінутага хутара. Дашчаны будынак знаходзіцца ўдалечыні ад чужых вачэй, у хмызняку, за некалькі кіламетраў ад найбліжэйшага населенага пункта і ажыўленых дарог. 

Непрацуючы мясцовы жыхар, які ўжо сёлета прыцягваўся да адказнасці судом за супрацьпраўныя дзеянні, звязаныя з незаконным абаротам спіртнога, поўнасцю аўтаматызаваў вытворчасць. Падача вады ажыццяўлялася са свідравіны глыбінёй больш за 70 метраў, што дазваляла бесперабойна забяспечыць цэх вадой у патрэбнай колькасці. Усяго выкарыстоўваліся чатыры помпы для падачы вады, перапампоўвання брагі, самагону і адходаў вытворчасці. З-за адсутнасці лініі электразабеспячэння былога хутара выкарыстоўваўся магутны генератар. Адходы вытворчасці зліваліся на месцы вырабу самагону. 

Калі вытворчасць была выяўленая, самагонны апарат працаваў не на поўную магутнасць, бо вытворчасць арганізавана ўсяго некалькі тыдняў таму, аднак на месцы знойдзена больш за 12.000 літраў самагоннай брагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?