Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку паводкі ў Тбілісі.
«У Беларусі з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб страшэнных наступствах паводкі, што прывяла да чалавечых ахвяр і разбурэння», — гаворыцца ў спачуванні.