Расійскі блогер Дзмітрый Балакіраў зрабіў прыгожыя здымкі цэнтра Мінска з вышыні птушынага палёту. Ён запусціў квадракоптар, маленькі верталёт з замацаванай камерай. Апарат праляцеў над цэнтрам сталіцы Беларусі і сфатаграфаваў адміністратыўныя будынкі, якія здымаць «не рэкамендуецца».

«Бацька лютуе. Па вуліцах ходзіць міліцыя з дубінкамі. Будынак КДБ знаходзіцца недалёка ад нашага дома і ўзмацняе атмасферу. У Мінску не так шмат месцаў, якія можна свабодна фатаграфаваць. А рабіць гэта з дапамогай квадракоптара і зусім страшнавата. Але вельмі хацелася падзяліцца з вамі прыгажосцю», — піша Балакіраў.

«Я ўзляцеў ранняй раніцай перад самым ад'ездам. Чамусьці да канца не верылася, што загучыць сірэна і прыедуць людзі ў форме. Агулам паздымаў хвілін 15. Але застаўся задаволены вынікам. Спадзяюся, мне ўдалося хаця б часткова перадаць атмасферу горада. Ён вельмі зялёны і прасторны», — адзначае фатограф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?