У Мінску на вуліцы Аэрадромнай каля 12:30 адбылося жорсткая аварыя: Audi Q7 збіў веласіпедыстку.

Паводле ДАІ, 64-гадовая веласіпедыстка ехала па праезнай частцы ў крайняй правай паласе ў сустрэчным накірунку. Перад ёй спыніўся аўтобус, і, каб яго аб'ехаць, яна выехала ў другую паласу справа. У гэты момант 38-гадовы мужчына на Audi Q7 ажыццяўляў перастраенне ў крайні правы шэраг, дзе і адбылося сутыкненне.

Момант аварыі трапіў на відэарэгістратар аўтобуса.

Увага! Жорсткае відэа! Не рэкамендуецца для прагляду ўражлівым асобам.

Пацярпелая дастаўленая ў рэанімацыю.

Паводле ПДР, рух на веласіпедзе ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, без перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці гэтых элементаў дарогі дапускаецца рух веласіпедыстаў у крайняй правай паласе праезнай часткі, але ў адным кірунку з аўтамабілістамі, а не насустрач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0