Кітайскія студэнты масава падтрымалі зборную Беларусі па футбольным матчы супраць каманды Іспаніі, які прайшоў у нядзелю на Барысаў-Арэне.

Некаторыя з іх расфарбоўваліся ў колеры дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, а таксама разам з іншымі заўзятарамі скандавалі «Беларусь», перад, падчас і пасля гульні.

Варта адзначыць, што ў гэты ж час шмат беларускіх гледачоў было ў футболках зборнай Іспаніі, а на адкрытай перадматчавай трэніроўцы зборнай Іспаніі ўвогуле было не прапіхнуцца. Таксама пасля матча мясцовыя glory hunters (паляўнічыя за славай) ледзь не лезлі па галовах адзін аднаго ў імкненні паглядзець зблізу на іспанскіх гульцоў ці ўзяць у іх аўтограф.

Нагадаем, што беларусы прайгралі нацыянальнай камандзе Іспаніі з лікам 0:1, але паказалі даволі якасную гульню. А на Барысаў-Арэне быў аншлаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?