Унутраны вугал у беларускай мове называецца кут, адсюль і штрафны ўдар з гэтага месца ў футболе мянуецца «кутнім ударам».
У нядзелю, 21 чэрвеня, адбудзецца сяброўская гульня памяці знанага мовазнаўцы Юрася Бушлякова.
Пачатак а 16-й. Школьны стадыён на скрыжаванні вуліц Цікоцкага і Сядых (мікрараён Зялёны Луг).
Запрашаем усіх неабыкавых да постаці Юрася Бушлякова, мовы і, вядома, футбола.