Суд у Егіпце пакінуў у сіле вынесены 16 мая смяротны прысуд былому прэзідэнту Егіпта Махамеду Мурсі па абвінавачванні ў дачыненні да масавага пабягу зняволеных з турмаў ў 2011 годзе.

Разам з экс-прэзідэнтам па справе аб масавых уцёках з турмаў падчас «арабскай вясны» да смяротнага пакарання былі прысуджаныя яшчэ больш за 100 падсудных.

Раней у аўторак суд у Каіры прысудзіў Мурсі да пажыццёвага зняволення па справе аб шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.

Мурсі, першы прэзідэнт у гісторыі Егіпта, які перамог на канкурэнтных дэмакратычных выбарах, у ліпені 2013 быў адхілены ад улады вайскоўцамі.

Да гэтага моманту рух «Браты-мусульмане», які ён узначальвае, забаронены, а тысячы яго членаў - арыштаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?