Фота: CAR Magazine

Фота: CAR Magazine

Кампанія Элана Маска Tesla прадставіла лінейку электрамабіляў Tesla Model 3, перадае The Wall Street Journal. Аўтамабілі з’явяцца ў продажы ў 2017 годзе.

У лінейку Model 3 увайшлі седан і красовер — падобна, што спрошчаныя версіі Model S і Model X. Запас ходу ад адной батарэі тым часам не паменшыўся — больш за 400 км, як у самых дарагіх «Тэслаў».

Дызайн машын пакуль не прадстаўлены.

Меркаваная цана — 35 тысяч даляраў — вельмі нізкая ў параўнанні з папярэднімі аўто кампаніі і нават з канкурэнтамі, што дазваляе Tesla называць мадэлі «электрамабілямі для ўсіх».

Не так даўно карэйцы хваліліся Yebbujana R — недарагім электрамабілем за 40 тысяч (на адной зарадцы можна праехаць 570 км). Chevrolet абяцае выпусціць электрамабіль Bolt па цане ў 38 тысяч (запас ходу — 320 км).

Таксама Tesla абяцае развіць серыю зарадных станцый для электрамабіляў. Але ўдакладняе: яны патрэбныя збольшага для далёкіх вандровак — 90% зарадак батарэй па звестках кампаніі ўладальнікі «Тэслаў» робяць дома ўночы. Таксама адзначаецца падзенне цэн на акумулятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?