17.06.2015 / 15:22

АНЛАЙН з Палінай Прысмаковай, беларускай, якая абараніла PhD у Маямі задавайце пытанні у каментах 83

Паліна Прысмакова — беларуска, якая жыве ў Маямі (ЗША), сакратарка Беларуска-амерыканскага задзіночання у паўднёвай Фларыдзе. Паліна нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Коласаўскім ліцэі (дарэчы, аднагрупніца Франака Вячоркі).

Ва ўніверсітэце яна адвучылася ў Польшчы. У Беластоку вывучала міжнародныя адносіны ды культуралогію, атрымала ступень магістра па еўрапеістыцы.

Пасля працягвала навучанне ў Патсдаме (Германія), Нью-Ёрку ды Маямі (ЗША). Яе спецыялізацыя — чалавечыя рэсурсы, матывацыя працы ў дзяржаўных і няўрадавых арганізацыях, а таксама адносіны Беларусі з Кітаем (кітайскія экспартныя крэдыты).

Супрацоўнічала з Радыё Рацыяй, Белсатам ды аналітычным часопісам Belarus Digest.

Сёлета, акурат перад Днём Волі, Паліна абараніла кандыдацкую дысертацыю (PhD) па дзяржаўным кіраванні ў Міжнародным універсітэце Фларыды. Паліна вывучала матывацыю працаўнікоў дзяржаўных і няўрадавых арганізацый у Беларусі і Польшчы. Цяпер яна працуе выкладчыкам у Фларыдскім Атлантычным універсітэце.

«Я не лічу сябе эмігранткай, у мяне беларускі пашпарт», — кажа Паліна. Проста так сталася, што спачатку вучоба, а зараз і праца знаходзяцца за мяжой.

У студыі «НН» Паліна Прысмакова адказвае на пытанні журналістаў і чытачоў. Пакідайце пытанні ў каментах пад артыкулам.

Адказы на пытанні глядзіце тут.

Аксана Рудовіч, Мікіта Недаверкаў

0
padarozhny / Адказаць
16.06.2015 / 20:48
"абараніла доктарскую дысертацыю (PhD) па дзяржаўным кіраванні" ======================================================= Вось і гатовы прэзідэнт РБ.
0
Прохожий / Адказаць
16.06.2015 / 20:57
Вопрос первый: а зачем нам интервью с этой замечательной девушкой? Защита ее диссертации - это событие национального масштаба? Она нам расскажет что-то неведомое? Или просто это редакционная политика НН: брать интервью Франака и всех его одногруппников?
0
Антоша Чехонте / Адказаць
16.06.2015 / 21:06
Прохожий, вы от зависти можете получить нехорошую болезнь!
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру