Даследчыкі з ЗША распрацавалі сістэму стварэння 3D-мадэлей чалавечых твараў на аснове фота ці відэа, перадае N+1 са спасылкай на прэпрынт работы.

Тэхналогія дазваляе не толькі скапіяваць твар чалавека з відэа, але і накласці гэты твар разам з усімі рысамі і ўсёй мімікай на выяву твару іншага чалавека.

Цяперашнія тэхналогіі дазваляюць «надзяваць» акцёрам іншыя твары праз тэхналогію захопу руху. На ключавыя пункты на твары, як то нос, вусны, скулы і бровы, надзяваюцца датчыкі, звесткі якіх перадаюцца на камп’ютар, дзе «надзяваецца» іншы твар.

Новая тэхналогія дазваляе «здымаць» твары без непасрэднага ўдзелу іх уладальнікаў. Камп’ютарны алгарытм прааналізаваў фота і відэа з удзелам шэрагу людзей, адсачыў ключавыя пункты на тварах і стварыў 3D-мадэль твару, да якой можна прывязаць рухі іншага твару па тых самых ключавых пунктах.

На відэа паказаны прыклад з абменам тварамі Кевіна Спэйсі, Тома Хэнкса, Арнольда Шварцэнегера і іншых з Джорджам Бушам малодшым. Ніхто з іх не браў удзелу ў эксперыменце — хапіла відэа з іх удзелам. Камп’ютарныя твары дубліруюць міміку экс-прэзідэнта адзін у адзін.

Тэхналогія будзе карыснай у стварэнні рэалістычных відэагульняў, альбо ў кіно, дзе славутым (у тым ліку памерлым) акцёрам не прыйдзецца асабіста прысутнічаць на здымках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?