Амерыканскі мільярдэр Дональд Трамп заявіў пра намер выставіць кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ЗША, якія адбудуцца ў 2016 годзе.
«Мы зробім нашу краіну зноў вялікай», — паабяцаў рэспубліканец Трамп, выступаючы ў аўторак.
«Джэб Буш і Марка Рубіа нічога не разумеюць, як яны змогуць намі кіраваць? — сказаў мільярдэр з нагоды сваіх супернікаў па Рэспубліканскай партыі.
У 2011 годзе Трамп — будаўнічы магнат і зорка амерыканскага тэлебачання — таксама казаў, што збіраецца пазмагацца на выбарах, але пасля перадумаў.
0
0
0
0
0
0