Азербайджан натуралізаваў 90 замежнікаў, у тым ліку з Расіі, Беларусі, Ямайкі, Кубы, ЗША, Эфіопіі, Бразіліі, каб пакрасавацца ў медальным заліку Еўрапейскіх гульняў, што праходзяць у Баку.

Усяго ў заяўцы гаспадароў 291 спартсмен — гэта значыць, 30,9% не свае, а чужыя.

Найбольш натуралізавалі з Расіі — 33 чалавекі, з Украіны — 23, Бразіліі — 5, Ірана, Эфіопіі — па 4, ЗША, Турцыі — па 2, па адным з Балгарыі, Кубы, Грузіі, Літвы, Венгрыі, Малдовы, Эстоніі, Славакіі, Ямайкі.

З Беларусі натуралізавалі 8 чалавек.

Гэта — Арцём Дзехцярэнка, Кірыл Хадун, Андрэй Грышко, Аляксей Несцяровіч — воднае пола, Дзмітрый Маршын — лёгкая атлетыка, Юлія Раткевіч — барацьба, Святлана Макштарава, Сабіна Зайцава — скачкі на батуце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?