Палітык-ветэран Сулейман Дэмірэль, які пяць разоў пабываў у крэсле прэм'ер-міністра Турцыі і на працягу сямі гадоў займаў прэзідэнцкую пасаду, памёр у Анкары ва ўзросце 90 гадоў.

З пяці перыядаў на пасадзе кіраўніка ўрады два сканчаліся вайсковымі пераваротамі.

Прэзідэнтам Турцыі Сулейман Дэмірэль быў з 1993-га па 2000 год.

Сумарна палітык з'яўляецца трэцім па працягласці знаходжання ва ўладзе прэм'ерам краіны пасля паплечніка Атацюрка, сузаснавальніка Турэцкай рэспублікі Ісмета Інёню і дзеючага прэзідэнта Рэджэпа Таіп Эрдаган.

У Казахстане яшчэ пры жыцці Дэмірэля ў яго гонар назвалі казахска-турэцкі ўніверсітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?