17.06.2015 / 10:40

Беларускіх вікіпедыстаў запрасілі «раскруціць Вікі-планету»

Актывісты хочуць стварыць User-групу і «Вікі-дапаможнік».

Арганізацыя «Фаланстэр» зладзіць мінскую вікі-сустрэчу 21 чэрвеня. А 14-й гадзіне «Планеце Піца» (вул. Карла Маркса, 10) запрашаюцца ўсе, хто хоча далучыцца да беларускага вікіпедыйнага руху.

Самых актыўных падчас «Вікі-вясны» рэдактараў двух беларускіх раздзелаў Вікіпедыі адзначаць памятнымі прызамі. Будзе створаная група карыстальнікаў (User-група) Вікіпедыі і абмеркаванае стварэнне «Вікі-дапаможніка».

Падчас трохмесячнага конкурсу «Вікі-вясна» прадстаўнікі краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы стваралі артыкулы адна пра адну на родных мовах. Так з’явіліся, напрыклад, артыкулы «Албанская мафія» і «Армянскія дываны» акадэмічным правапісам, «Геаграфія Македоніі» і «Вэнэра Мілёская» класічным правапісам.

Кантакты для сувязі: +375 29 1274267 і falanster.by@gmail.com.

Аляксандр Арсёнаў

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру