17.06.2015 / 14:33

Мінэканомікі назвала галоўную прычыну рэцэсіі ў краіне 10

Міністэрства эканомікі Беларусі ўпершыню сёлета абнародавала вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і назвала галоўную прычыну рэцэсіі, што назіраецца ў краіне. 

У аглядзе, апублікаваным на сайце міністэрства на гэтым тыдні, паведамляецца, што зніжэнне валавога ўнутранага прадукту сёлета абумоўлена пагаршэннем знешнеэканамічнага становішча. На думку Мінэканомікі, гэты фактар з'яўляецца асноўнай прычынай таго, што ВУП краіны апынуўся ў 2015 годзе ў адмоўнай сферы. 

Паводле звестак Мінэканомікі, станоўчы ўклад у ВУП, забяспечаны сёлета будаўніцтвам і гандлем, не змог кампенсаваць падзенне, якое адбылося ў іншых сектарах эканомікі — прамысловасці, транспарце і сувязі. 

Разам з тым спецыялісты Мінэканомікі ўказваюць, што ў выніку прынятых жорсткіх мер грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкі «ў краіне забяспечана макраэканамічная стабілізацыя, назіраецца паляпшэнне збалансаванай эканомікі». 

«Стабілізавалася сітуацыя на ўнутраным валютным і дэпазітным рынках; забяспечана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі; палепшаны плацежны баланс; не дапушчана ўзмацненне інфляцыйных працэсаў і рэзкае зніжэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва; своечасова і ў поўным аб'ёме ажыццяўлялася пагашэнне знешніх дзяржаўных абавязацельстваў», — пералічваюць дасягненні палітыкі, што праводзіцца, спецыялісты Міністэрства эканомікі. 

Пры гэтым яны звяртаюць увагу на цяжкую сітуацыю ў рэальным сектары эканомікі. Паводле ацэнак Мінэканомікі, сцісканне асноўных экспартных рынкаў разам з абмежаваннем унутранага попыту «прывяло да скарачэння вытворчасці ў большасці галін прамысловасці». 

***

Нагадаем, згодна са звесткамі за студзень—май 2015 года, якія Нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў у мінулы аўторак, прамысловая вытворчасць у згаданы перыяд знізілася на 7,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. 

У студзені—маі 2015 года аб'ём прамвытворчасці павялічыўся ў нафтаперапрацоўцы (рост выпуску склаў 1%) і хімічнай вытворчасці (выпуск прадукцыі вырас на 6,8%). Ва ўсіх астатніх відах эканамічнай дзейнасці сёлета назіраецца зніжэнне аб'ёму прамысловай вытворчасці.

0
возмущенный обыватель / Адказаць
17.06.2015 / 14:36
Да потому что экспортный рынок всего один. И сжимается он исключительно по собственной дурости. А мы, выходит, дважды дураки, что вступили в союз с этими злыми клоунами.
0
спакойны / Адказаць
17.06.2015 / 14:45
возмущенный обыватель, і не мы, а адна саўхозная харызма, каторая павінна сесці замест Мальцава з дрэваапрацоўкі.
0
Назіральнік / Адказаць
17.06.2015 / 15:38
спакойны, Павяртаемся да пытаньня аб палітычнай культуры і адказнасьці за сваю будучню. Калі мы (ці большасьць з нас) пагаджаюцца на Лукашэнку, то мы ўсе адказныя за яго "саўковы" менталітэт і несьці адказнасьць будзем усе. Пазбегнуць наступств можна 2 шляхамі: 1. Змяніць курс краіны праз палітычную дзейнасьць. 2. Уцячы з краіны (тады наступствы не насьцігнуць).
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру