17.06.2015 / 15:19

ЗША накіруюць у Еўропу сотні вайскоўцаў і канвертапланы 3

ЗША маюць намер накіраваць у Еўропу «сотні элітных вайскоўцаў» у адказ на агрэсіўную палітыку Расіі ва Усходняй Еўропе. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Express.

Паводле звестак выдання, амерыканцы будуць базавацца на борце брытанскіх, іспанскіх, французскіх і галандскіх вайсковых караблёў.

«Гэты крок таксама закліканы прадэманстраваць сілу заклапочаным партнёрам НАТА ў Еўропе, якія баяцца стаць наступнымі ахвярамі захопніцкіх амбіцый Пуціна», - піша выданне.

Вайскоўцы ЗША прыбудуць з канвертапланамі MV22 Osprey - лятальнымі апаратамі, якія спалучаюць у сабе асаблівасці самалёта і верталёта. Для іх базавання Вялікабрытанія прадаставіць верталетаносец HMS Ocean, здольны размясціць тры такіх канвертапланы.

0
Беларусь в НАТО / Адказаць
17.06.2015 / 15:23
Скорее бы уже.
0
мэланхолік / Адказаць
17.06.2015 / 21:53
А на іхнія верталётаносцы ў Расеі маюць тарпеду Шквал... Неспадзеўкі...
0
путинец / Адказаць
18.06.2015 / 12:52
одно время был у испанцев большой флот. у англичан были брандеры)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру